Апошнія абнаўленні аб латэрэі іміграцыйных віз на 2019 год, by Миколуцкая Юлиана

Надыйшоў час, калі трэба зарэгістравацца ў латэрэі на іміграцыйную візу – магчымасць, якую не трэба губляць ніводнаму, хто марыць аб пераездзе на сталае жыхарства ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Удзел у штогодняй латэрэі – гэта адзін з шляхаў, зацверджаных Дзяржаўным дэпартаментам Злучаных Штатаў, для набыцця зялёнай карты – дакумента, які дае права ўвесь час пражываць у ЗША, і, як вынік, магчымасць жыць і працаваць без абмежаванняў у на тэрыторыі штатаў.

Штогод, пачынаючы з 1990 года, урад ЗША выдае амаль 50 000 зяленых карт тым асобам, якія нарадзіліся ў краінах, працэнт іміграцыі якіх у ЗША гістарычна быў даволі нізкім (акрамя Бангладеш, Бразіліі, Канады, Кітая, Калумбіі, Дамініканскай Рэспублікі, Эль Сальвадор, Гаіці, Індыі, Ямайкі, Мексікі, Нігерыі, Пакістана, Перу, Філіпін, Паўдзеннай Карэі, Злучанага Каралеўства і Залежных Тэрыторый і В’етнама).

Каб прыняць удзел у латэрэі, вы павінны падаць вашу заяву электранічным шляхам праз афіцыйны сайт Дзяржаўнага дэпартаменту (http://www.dvlottery.state.gov).

Рэгістрацыя на дзяржайным сайце бескаштоўная (будзьце ўважлівымі: існуе шмат агенстваў, якія прапануюць платную рэгістрацыю праз неаўтарызаваныя парталы), але вельмі важна звяртаць увагу і адпавядаць патрабаванням закону, каб лічыцца слушнымі прысваення зяленай карты, калі вас абярэ аўтаматычная сістэма латэрэі.

Нагадваем, што кожны год большасць выбраных заяў амаль неадкладна выдаляюцца з-за неадпаведнасці патрабаванням да фота або неправільна ўведзеных прыватных дадзеных.

Пасля гэтай уводнай інфармацыі аб латэрэі іміграцыйных віз, лічыцца неабходным аднавіць сесіі, якія працягваюцца.

Тэрмін, першапачаткова назначаны на сесію 2019 года, пачаўся 3 кастрычніка 2017 года і скончыўся 7 лістапада 2017 года, пакінуўшы, як и штогод, прыблізна 1 месяц для падачы заяў.

Аднак, пасля адкрыцця сесіі надышлі шматлікія дні неактыўнасці электранічнай сістэмы і цішыні з боку Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Толькі ўчора, пасля 10 дзен адсутнасці сэрвісу, з’явілася афіцыйная заява, якая выглядае наступным чынам:

‘’З-за тэхнічнай праблемы регістрацыйны перыяд латэрэі Іміграцыйных віз-2019, які пачаўся 3 кастрычніка, быў зачынены. Заявы, якія былі паданы на працягу 3-10 кастрычніка, з’яўляюцца нядзейснымі, і былі выдалены з сістэмы. Яны ня будуць залічаны як падвойныя заявы. Тэхнічная праблема была вырашана, і новы тэрмін прыему заяў пачнецца ў поўдзень (стандартны час усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі), у сераду 18 кастрычніка 2017 і будзе працягвацца да поўдня серады 22 лістапада. Толькі заявы, пададзеныя ў гэты перыяд, будуць залічаны дзеля ўдзелу ў латэрэі. Выдаліце кожнае пацвярдженне ці іншую дакументацыю, якая знаходзіцца ў вашых заявах, пададзенных на працягу з 3 па 10 кастрычніка.

Вельмі важна дзеля тых, хто цікавіцца ўдзелам у латэрэі-2019, падаць заявы з 18 кастрычніка 2017 года.

Дадаткова, не запамятайце раздрукаваць і захаваць нумар пацвярджэння – гэта адзіны інструмент, які дазволіць вам кантраляваць вынік латэрэі з 15 мая 2018 года.

Сэсія латэрэі па Іміграцыйных візах будзе амаль што апошняй магчымасцю атрымаць сталае жыхарства у Злучаных Штатах такім чынам.

Некалькі дзен таму прадстаўнік новай адміністацыі Трампа публічна абвесціў, што скасаванне латэрэі іміграцыйных віз у наступным годзе будзе адной з галоўных мэт рэформы іміграцыйнай сістэмы. Таму так набходна – і, галоўнае – належным чынам прадставіць вашу заяву. Каб атрымаць больш інфармацыі аб тым, як адпавясці патрабаванням і выканаць іх, калі ласка, звяртайцеся да нашай адвакацкай кампаніі. Мы будзем вельмі рады дапамагчы вам і узяць удзел у вашай “Амерыканскай мары”. Больш інфармацыі на legalassistant@pspalaw.com ці па тэлефону +13053737016.

Артыкул падрыхтаваны: П’еро Салусолія, Доктар Федэрыка Магні.

__________________________________________________________

Гэты артыкул змяшчае агульную інфармацыю і не замяняе дапамогі адваката. Мы прапануем вам пошук прафесійнай дапамогі для атрымання дальнейшай інфармацыі ды садзейнічання. Гэта сур’езнае рашэнне – наняць адваката, і яно не павінна грунтавацца толькі на падставе рэкламы. Перад тым, як прыняць яго, дазвольце нам выслаць да вас безкаштоўную пісьменную інфармацыю аб нашай кваліфікацыі ды вопыце.

Заснаваная у 1994 годзе, адвакацкая кантора П’еро Салусолія прадугледжвае спецыялізваныя асабістыя паслугі для міжнародных кліентаў па пытаннях замежных і мясцовых падаткаў, планавання маемасці, нерухомасці, карпаратыўных законаў, інтэллектуальнай маемасці, камерцыйных ды грамадзкіх законаў.

П’еро Салусолія нарадзіўся ў Эліс Кастэла, і працуе адвакатам у ЗША, з’яуляецца сябрам калегii адвакатау  Фларыды з 1985года i Калiфорнii 1984 года. П’еро Салусолiя быу сябрам Дэпартаменту падаткау, дзе служыу у якасцi намеснiка старшынi замежнага падатковага камiтэту з 1989 па 1992 год, i Дэпартаменту мiжнароднага права Фларыды.

П’еро Салусолiя быу заснавальнiкам iтальянска-амерыканскай Камерцыйнай палаты, падраздзелу Паўдневага Усходу, дзе ен служыў у якасці выканаўчага віцэ-прэзідэнта.

П’еро Салусолiя скончыў універсітэт Degli Studi ў Турыне, Італія, з доктарскай ступенню па палітычных навуках. Ен атрымаў ступень магістра палітычных навук у Дзяржаўным універсітэце Сан-Францыска, ступень Бакалаўра права ва ўніверсітэце Сан-Францыска, і ступень магістра ў сферы падаткаў ва ўніверсітэце Нью-Йорку. Ен распачаў сваю прававую кар’еру ў выдаўнічай адвакацкай канторы Майамі і паступова далучыўся да мясцовага офіса вядучай кампаніі, вядомай ва ўсім свеце, дзе стаў міжнародным партнерам, які спецыялізаваўся на замежным падатковым праве. За свае паслугі для італьянскай суполкі ен быў узнагароджан званнем рыцара. П’еро Салусолiя бегла размаўляе на італьянскай, іспанскай ды французскай мове.